Горад Шэршэль
| Горад
Фантан на гарадской плошчы ў Шэршэлі
|
||||||||
|
|
||||||||
Шэршэ́ль (араб.: شرشال) — горад і порт у Алжыры ў вілаеце Тыпаса, у 90 км ад сталіцы дзяржавы.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснаваны фінікійцамі пад назвай Іол. У VI ст. да н.э. уйвийшов у склад Карфагенскай дзяржавы, пасля Другой Пунічнай вайны — Нумідыі, а пасля далучэння большай часткі Нумідыі да Рыма стаў сталіцай незалежнага царства Маўрэтанія.
У 20 г. да н.э. маўрэтанскі цар Юба II перайменаваў горад у Цэзарэю, або Цэзарэю Маўрэтанскую, — у гонар імператара Аўгуста — і перабудаваў яго ў рымскім стылі. У 44 годзе Маўрэтанія была далучаная Клаўдзіем да Рымскай імперыі, і Цэзарэя стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Маўрэтанія Цэзарэйская. У V ст. Цэзарэю спалілі вандалы, аднак з вяртаннем афрыканскіх правінцый пад візантыйскую ўладу горад быў адбудаваны.
У VIII ст. горад занялі арабы. Сучасная назва — Шэршэль — з'яўляецца пераробленым на берберскі лад рымскім імем горада.
Вядомыя выхадцы [правіць]
- Асія Джэбар — алжырская пісьменніца і кінарэжысёр.
Літаратура [правіць]
- Кесария // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі [правіць]
- Фатаграфіі Шэршэла(фр.)
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Алжыра. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Infobox World Heritage Site}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|