Клаўдзій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клаўдзій

Клаўдзій (10 — 54) — імператар рымскі (41 — 54). Паходзіў з дынастыі Юліяў—Клаўдзіяў, імкнуўся да цэнтралізацыі імператарскай улады і ўмацавання ваеннай дыктатуры. Ён заклаў асновы бюракратычнага імператарскага апарату, але некалькі змякчыў тэрарыстычны рэжым сваіх папярэднікаў — Тыберыя і Калігулы. Падчас яго панавання была заваявана Брытанія (43), у гонар чаго атрымаў імя сын Клаўдзія Брытанік. Быў атручаны сваёй жонкай Агрыпінай Малодшай, якая даводзілася маці ўсыноўленага ім пасынка Нерона.