Эскільстуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Эскільстуна)
Горад
Эскільстуна
шведск.: Eskilstuna
Краіна
Лен
Каардынаты
Заснаваны
1659
Горад з
Плошча
29,75 км²
Вышыня цэнтра
26 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
64679 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
016-710
Паштовыя індэксы
630 03 - 638 21
Афіцыйны сайт
eskilstuna.se
(шведск.)(англ.)(фр.)(ням.)(фін.)
Правінцыя
Эскільстуна на карце Швецыі
Эскільстуна (Швецыя)
Эскільстуна

Эскільстуна (шведск.: Eskilstuna) — горад у Швецыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольма, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кіламетрах ад азёраў Меларэн і Ельмарэн. Цэнтр аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманланд. Насельніцтва 64 679 чал. (2010).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рака Эскільстунаон і гістарычны цэнтр Эскільстуны

Спачатку на месцы сучаснага горада існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Святога Эскіля, які паводле адной з легенд, быў забітым паганцамі англійскім манахам. У 1120 годзе Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 годзе была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (шведск.: Eskilstuna)[1]. Пад канец XVI стагоддзя Эськільстуна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунахус (згарэў у XVII стагоддзі). У 1659 годзе кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзніклі мануфактуры па вытворчасці зброі (у 1833 годзе гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагоддзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва металургіі) і застаецца ім да 1970-х гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзена чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла развіццю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль з'яўляецца пажар 2009 года ў гатэлі Quality Hotel Statt.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Кляштарная царква (Klosters kyrka)
Кавальні Радэмахера
  • Стары горад
  • Кляштарная царква (1929)
  • Музей горада (шведск.: Eskilstuna stadsmuseum)
  • Музей індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (шведск.: Munktellmuseet)
  • Кавальні Радэмахера (музей; шведск.: Rademachersmedjorna)
  • Заапарк Parken Zoo

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасць з іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і меянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]