Гран-пры Іспаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Іспаніі Гран-пры Іспаніі
Каталунья
Месца правядзення Сцяг Іспаніі Мантмела, Барселона
Кругоў 66
Даўжыня круга 4,655 м
Даўжыня гонкі 307,104 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры
Пілот Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер (6)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан (6)
Каманда Сцяг Італіі Ferrari (12)
Апошняя гонка (2022)
Пераможца

Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен

Поўл-пазіцыя

Сцяг Манака Шарль Леклер

Шпаркі круг

Сцяг Мексікі Серхіа Перэс

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.

Пасля перапынку ў 19141922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.

Схема трасы Педралбес

Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.

У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 19761981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.

У 19821985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.

З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.

Пераможцы Гран-пры Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Пілоты[правіць | правіць зыходнік]

Перамогі Пілот Гран-пры
6 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер 1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
3 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт 1969, 1970, 1971
Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел 1987, 1991, 1992
Сцяг Францыі Ален Прост 1988, 1990, 1993
Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен 1998, 1999, 2000
2 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі 1972, 1973
Злучаныя Штаты Амерыкі Марыа Андрэці 1977, 1978
Сцяг Бразіліі Айртан Сена 1986, 1989
Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 2005, 2008
Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 2006, 2013
Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен 2016, 2022

Каманды[правіць | правіць зыходнік]

Перамогі Каманда Гран-пры
12 Сцяг Італіі Ferrari 1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013
8 Сцяг Вялікабрытаніі McLaren 1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005
7 Сцяг Вялікабрытаніі Williams 1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012
Сцяг Германіі Mercedes 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
6 Сцяг Вялікабрытаніі Lotus 1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986
4 Сцяг Аўстрыі Red Bull 2010, 2011, 2016, 2022

Паводле сезонаў[правіць | правіць зыходнік]

Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат

Год Пілот Канструктар Траса Справаздача
2022 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача  (англ.)
2021 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2020 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2019 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2018 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2017 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2016 Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача  (англ.)
2015 Сцяг Германіі Ніка Росберг Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2014 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2013 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2012 Сцяг Венесуэлы Пастар Мальданада Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2011 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2010 Сцяг Аўстраліі Марк Уэбер Red Bull-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2009 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Brawn-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2008 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2007 Сцяг Бразіліі Феліпі Маса Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2006 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2005 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2004 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2003 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2002 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2001 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2000 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1999 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1998 Сцяг Фінляндыі Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1997 Сцяг Канады Жак Вільнёў Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1996 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
1995 Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер Benetton-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1994 Сцяг Вялікабрытаніі Дэйман Хіл Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1993 Сцяг Францыі Ален Прост Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1992 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1991 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1990 Сцяг Францыі Ален Прост Ferrari Херас Справаздача  (руск.)
1989 Сцяг Бразіліі Айртан Сена McLaren-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1988 Сцяг Францыі Ален Прост McLaren-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1987 Сцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсел Williams-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1986 Сцяг Бразіліі Айртан Сена Lotus-Renault Херас Справаздача  (руск.)
1982-85 Не праводзіўся
1981 Сцяг Канады Жыль Вільнёў Ferrari Харама Справаздача  (руск.)
1980 Сцяг Аўстраліі Алан Джонс Williams-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1979 Сцяг Францыі Патрык Дэпае Ligier-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1978 Сцяг ЗША Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1977 Сцяг ЗША Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1976 Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Хант McLaren-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1975 Сцяг Германіі Ёхен Мас McLaren-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1974 Сцяг Аўстрыі Нікі Лаўда Ferrari Харама Справаздача  (руск.)
1973 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1972 Сцяг Бразіліі Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1971 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Tyrrell-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1970 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт March-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1969 Сцяг Вялікабрытаніі Джэкі Сцюарт Matra-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1968 Сцяг Вялікабрытаніі Грэм Хіл Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1967 Сцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1955-66 Не праводзіўся
1954 Сцяг Вялікабрытаніі Майк Хотарн Ferrari Педралбес Справаздача  (руск.)
1952-53 Не праводзіўся
1951 Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo Педралбес Справаздача  (руск.)
1936-50 Не праводзіўся
1935 Германія Рудольф Карачыола Mercedes Ласартэ Справаздача  (руск.)
1934 Італія Луіджы Фаджыёлі Mercedes Ласартэ Справаздача  (руск.)
1933 Сцяг Манака Луі Шырон Alfa Romeo Ласартэ Справаздача  (руск.)
1931-32 Не праводзіўся
1930 Італія Акіле Варці Maserati Ласартэ Справаздача  (руск.)
1929 Сцяг Манака Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1928 Сцяг Манака Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1927 Сцяг Францыі Рабер Бенуа Delage Ласартэ Справаздача  (руск.)
1926 Італія Мео Канстанціні Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1925 Сцяг Францыі Альбер Дзіва Delage Ласартэ Справаздача  (руск.)
1924 Сцяг Францыі Анры Сегрэйв Sunbeam Ласартэ Справаздача  (руск.)
1923 Італія Дарыа Рэста Talbot Сітжэс-Тэрамар Справаздача  (руск.)
1914-22 Не праводзіўся
1913 Іспанія Карлас дэ Саламанка Rolls-Royce Гвадарама Справаздача  (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]