Грыцавічы (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грыцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225247
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820021
Грыцавічы на карце Беларусі ±
Грыцавічы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Грыцавічы (Бярозаўскі раён)
Грыцавічы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Грыцавічы (Бярозаўскі раён)

Грыцаві́чы[1] (трансліт.: Hrycavičy, руск.: Грицевичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 20,5 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. Насельніцтва 36 двароў, 56 жыхароў (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узгадваецца ў 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 23 будынкі.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 12 воінаў-землякоў. З 1960 года ў Бярозаўскім раёне.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры вёскі прымыкаюць два кароткія завулкі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Грыцэ́вічы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]