Падкраічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Падкраічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 424 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225247
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820056
Падкраічы на карце Беларусі ±
Падкраічы (Беларусь)
Падкраічы
Падкраічы (Брэсцкая вобласць)
Падкраічы

Падкра́ічы[1] (трансліт.: Padkraičy, руск.: Подкраичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчаны за 22 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Кабацкага Блудзенскага староства.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, ветраны млын.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і зжн. 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска, цэнтр Падкрайчаўскага с/с Пружанскага раёна.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 20 жыхароў, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.

15 снежня 1949 года створаны калгас. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. 21 студзеня 1961 года Падкрайчаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Малецкага с/с. Паводле перапісу 1970 года цэнтр калгаса «Прагрэс».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, магазіны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на ўшанаванне памяці 114 аднавяскоўцаў (1975), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — скульптура воіна і партызана і 2 стэлы, на якіх выбіты імёны тых, хто загінуў. Перад помнікам запалены вечны агонь.
  • Абеліск (1965) на брацкай магіле 100 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 і 1944 гг., у тым ліку воіны 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 500.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]