Алёхнавічы (Бярозаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Алёхнавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225204
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820046
Алёхнавічы на карце Беларусі ±
Алёхнавічы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Алёхнавічы (Бярозаўскі раён)
Алёхнавічы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Алёхнавічы (Бярозаўскі раён)

Алёхнавічы[1] (трансліт.: Aliochnavičy, руск.: Олёхновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы як Аляхновічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскае Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, 105 сялян-уладальнікаў, 113 працоўных уваходзілі ў Аляхновіцкае сельскае таварыства і апрацоўвалі 512 дзес. зямлі зручнай; у 1890 годзе таварыству належалі 549 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 31 будынак.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 11 жыхароў вёскі, з фронту не вярнуліся 10 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Малеч».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]