Горск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Горск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820016
Горск на карце Беларусі ±
Горск (Беларусь)
Горск
Горск (Брэсцкая вобласць)
Горск

Горск[1] (трансліт.: Horsk, руск.: Горск) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўзгадваецца ў XVI ст. пад назвай Падагорцы. У 1890 годзе ўрочышча Горск, якое належала памешчыку Аляксею Бажанаву разам з 1815 дес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні і сядзіба арандатара Янкеля Ніцберга на зямлі Ганны Мікульскай, маёнтак Мікульскай, побач з вёскай строжка. У вёсцы працавалі кузня і хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска, старожка Горск адносілася да Малецкай воласці З 1915 года акупіравана нямецкімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 27 лютага 1932 года ў Малецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 23 чэрвеня 1941 года на подступах да Горска загінулі ў няроўным баі воіны 2 палка 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. І. Новікава. У 1960 годзе на магіле (за 1 км ад вёскі) пастаўлены абеліск. У сакавіку 1944 года ў баі з немцамі загінулі партызаны 345-га атрада, памяць пра якіх ушанавана мемарыяльнай дошкай на клубе. У гонар ураджэнца вёскі, партызана атрада № 345 Брэсцкага партызанскага злучэння І. В. Васілеўскага, які загінуў у Бярозе, названа вуліца ў Горску. Таксама мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў гонар разгрому калоны нямецкіх войск і вызвалення вёскі 17 ліпеня 1944 года 138-м гвардзейскім стралковым палком 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі (камандзір — палкоўнік П. П. Варапаеў). Ад рук акупантаў загінулі 13 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 15 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 2 вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якія, сыходзячыся з паўночнай часткай, прымыкаюць да аўтадарогі Кобрын—Бяроза.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 56 двароў, 268 жыхароў, у маёнтку — 8 двароў, 21 жыхар, у строжцы — 3 дварамі і 8 жыхарамі.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 314 жыхароў, у старожцы — 4 жыхары.
    • 1924 — 25 будынкаў, 177 жыхароў.
    • 1970 — 291 жыхар.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 59 двароў, 102 жыхары.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Казловіч — пісьменнік, які ў кнігах «На маёй далоні лінія ракі», «Дыханне», «Пара ісці» выкарыстаў рэальныя сюжэты і прататыпы герояў з Горска, а яго кнігі «Каб ды калі б» цалкам прысвечана роднай вёсцы і яе тапаніміцы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]