Грэгар Мак-Грэгар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэгар Мак-Грэгар
англ.: Gregor MacGregor
касік
1821 — 1837

Нараджэнне 24 снежня 1786(1786-12-24)[1]
Смерць 4 снежня 1845(1845-12-04)[1] (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць падарожнік-даследчык, ваенны
Род войскаў Брытанская армія[d]
Званне дывізійный генерал[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэгар Мак-Грэгар (англ.: Gregor MacGregor, 24 снежня 1786 — 4 снежня 1845) — шатландскі ваенны, падарожнік і махляр з клана Мак-Грэгар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1786 годзе ў радавым маёнтку на паўночным беразе возера Лох-Катрын. У 16-гадовым узросце запісаўся ў брытанскую армію, дзе яго сям’я купіла яму чын энсіна у 57-м пяхотным палку. Ужо ў лютым 1804 года ён быў павышаны да лейтэнанта, у тым жа годзе ажаніўся на адміральскай дачцэ Марыі Бавотэр. У 1805—1809 гадах 57-ы пяхотны полк размяшчаўся ў Гібралтары[2], у 1809 годзе быў перакінуты ў Партугалію і ў складзе войскаў Уэлінгтана ўдзельнічаў у Пірэнейскіх войнах[3]. У 1810 годзе Мак-Грэгар афіцыйна пакінуў службу ў брытанскай арміі, атрымаўшы назад заплачаныя ім за чыны энсіна і капітана грошы, і вярнуўся ў Вялікабрытанію.

Дабраўшыся да Ле-Ке, Мак-Грэгар даведаўся, што на Ямайцы яго абвінавачваюць у пірацтве (і ён не можа ўз’яднацца з сям’ёй), а Балівар абвясціў яго здраднікам і загадаў павесіць, як толькі яго нага ступіць на паўднёваамерыканскае ўзбярэжжа. Няма ніякіх сведчанняў пра тое, дзе ён пасля правёў некаторы час.

Мак-Грэгар апынуўся ў Каракасе неўзабаве пасля таго, як горад быў разбураны землятрасеннем[4]. Там ён прапанаваў свае паслугі Мірандзе, і як былы афіцэр славутага (ужо пасля звальнення Мак-Грэгара) у вайне брытанскага палка атрымаў чын палкоўніка і камандаванне над кавалерыйскім батальёнам. У першай жа сутычцы кавалерысты Мак-Грэгара рассеялі войскі раялістаў у раёне Маракая[5]. 10 чэрвеня 1812 года Мак-Грэгар ажаніўся ў Маракаі на Хасефе Антоніі Андрэі Арыстэгетэ-і-Лаверы —кузіне Сімона Балівара[6]. У канцы месяца ён быў павышаны да брыгаднага генерала, аднак да таго часу справы ў рэвалюцыянераў ішлі ўжо кепска, і пасля капітуляцыі асноўных паўстанцкіх сіл Мак-Грэгар з жонкай эвакуяваліся на нідэрландскі Кюрасаа[7].

Засумаваўшы на Кюрасаа, Мак-Грэгар вырашыў прапанаваць свае паслугі Антоніа Нарыньё. Адправіўшы жонку на Ямайку, сам ён прыбыў на базу Нарыньё ў Тунху, і атрымаў пад камандаванне 1200 чалавек у сектары Сакора каля мяжы з Венесуэлай. Пасля таго, як асноўныя сілы Нарыньё былі разгромлены раялістамі, Мак-Грэгар адбыў у Картахену, якая ўсё яшчэ заставалася ў руках паўстанцаў. Ён прыняў актыўны ўдзел у абароне горада, а калі той быў у выніку ўзяты каралеўскімі іспанскімі войскамі — быў адным з камандзіраў атрада кананерак, што прарваў іспанскую блакаду і пайшоў на Ямайку[8].

На Ямайцы Мак-Грэгар быў сустрэты брытанцамі як герой. Пасля наступлення 1816 года ён з жонкай адправіўся ў Санта-Дамінга, дзе Балівар набіраў новую армію. Балівар даў Мак-Грэгару чын брыгаднага генерала, і ўключыў у склад сіл, якія 30 красавіка адплылі з Ле-Ке і высадзіліся ў Карупана[9]. Першапачаткова ім спадарожнічаў поспех, але потым раялісты зноў перайшлі ў наступ, і Мак-Грэгару прыйшлося ажыццявіць шматдзённы пераход да Барселоны з пераследам іспанскіх войск[10]. З Барселоны Мак-Грэгар у кастрычніку 1816 года адбыў з жонкай на востраў Маргарыта[11].

На Маргарыце Мак-Грэгар прапанаваў свае паслугі генералу Арысмендзі, які прапанаваў яму захапіць які-небудзь з партоў Іспанскай Фларыды. Мак-Грэгару ідэя спадабалася, і пасля няўдалай спробы набраць людзей на Гаіці ён накіраваўся з жонкай у ЗША у пошуках грошай і добраахвотнікаў[12].

Сцяг Зялёнага Крыжа, узняты Мак-Грэгарам, пазней сцяг быў паўторна выкарыстаны Мак-Грэгарам як сцяг віртуальнай краіны Пояіс[13].

29 чэрвеня 1817 года Мак-Грэгар на чале групы з 80 чалавек высадзіўся на востраве Амілія. Іспанскі гарнізон з 51 чалавека ў форце Сан-Карлас капітуляваў без адзінага стрэлу[14]. Мак-Грэгар падняў над востравам белы сцяг з зялёным крыжам, і абвясціў незалежную Рэспубліку Фларыда, аднак насельніцтва вострава не адгукнулася на яго заклікі[15]. Іспанцы сабралі войскі на мацерыку насупраць вострава, і 4 верасня Мак-Грэгар з жонкай пакінуў востраў, пакінуўшы камандаваць замест сябе Джарэда Ірвіна[16]. Праз два тыдні прыбыў у Насау, дзе 9 лістапада ў сямейнай пары нарадзіўся першы сын[17]. Там ён даведаўся, што лацінаамерыканскія рэвалюцыянеры ствараюць у Лондане Брытанскія легіёны, і Мак-Грэгары адправіліся праз акіян, прыбыўшы ў Дублін 21 верасня 1818 года[18].

18 лістапада 1818 года Мак-Грэгар адправіўся ў Паўднёвую Амерыку з набранымі ў Вялікабрытаніі і Ірландыі наймітамі — 50 афіцэрамі і 500 салдатамі[19]. У лютым 1819 года яны прыбылі ў Ле-Ке. З-за таго, што Мак-Грэгар не змог заплаціць абяцаныя 80 срэбных долараў кожнаму, войскі былі на мяжы бунту. 10 сакавіка войскі былі адпраўленыя на востраў Сан-Андрэс, куды 4 красавіка прыбыў і Мак-Грэгар, які адвозіў жонку і сына на Ямайку. 9 красавіка войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Панамскага перашыйка, і 10 красавіка без бою ўзялі Портабела[20]. З-за таго, што Мак-Грэгар зноў не заплаціў салдатам, то яны ўзбунтаваліся зноў, і нізкая дысцыпліна прывяла да таго, што калі 30 красавіка да горада падышлі іспанскія войскі — іх ніхто не выявіў, пакуль яны не ўварваліся на гарадскія вуліцы. Мак-Грэгар змог бегчы ў мора на адным з караблёў, кінуўшы войскі на беразе (у выніку яны былі вымушаныя здацца іспанцам).

Улетку ў Ле-Ке прыбылі новыя найміты з Вялікабрытаніі і Ірландыі, аднак адсутнасць грошай, забеспячэння і дзейнасці вымусілі большасць з іх вярнуцца назад. 29 верасня 1819 года сілы Мак-Грэгара паспрабавалі атакаваць Рыяачу, але напад быў адбіты гарматным агнём з гавані[21]. 4 кастрычніка падпалкоўнік Наркот, які знаходзіўся пад яго камандаваннем, ноччу высадзіўся на бераг і захапіў Рыяачу атакай з сушы, Аднак Мак-Грэгар, баючыся, што вывешаны над горадам сцяг можа быць пасткай, яшчэ доўгі час адмаўляўся сысці з карабля. Вакол горада сталі канцэнтравацца іспанскія войскі, і 11 кастрычніка Мак-Грэгар зноў збег у мора як раз у той момант, калі іспанцы атакавалі пакінутыя на сушы войскі[22].

20 красавіка 1820 года Мак-Грэгар аб’явіўся на Маскітавым беразе на ўзбярэжжы Гандураскага заліва. 29 красавіка мясцовы індзейскі правадыр падпісаў дакумент, які даруе Мак-Грэгару і яго спадчыннікам 8 мільёнаў акраў (32 375 км²) зямлі ў абмен на ром і ўпрыгажэнні[23][24]. Мак-Грэгар назваў гэтыя землі «Паяіс» (бо мясцовыя індзейцы называлі сябе «Пая» або «Поер»), і ў 1821 годзе зноў з’явіўся ў Лондане, называючы сябе «касікам Паяіса»[25][26]. З-за таго, што ў Лондане ў асноўным ведалі пра раннія прыгоды Мак-Грэгара, а не пра яго нядаўнія правалы, а ў апошнія гады ў Паўднёвай Амерыцы пастаянна з’яўляліся новыя дзяржавы з уласнымі сістэмамі кіравання, то ніхто не бачыў нічога дзіўнага ў тым, што заслужаны генерал стаў высокапастаўленай асобай у нейкай новай зямлі ў Лацінскай Амерыцы. Пара Мак-Грэгараў атрымлівала шматлікія запрашэнні на мерапрыемствы вышэйшага свету. Сам Мак-Грэгар сцвярджаў, што прыбыў на каранацыю караля Георга IV у якасці прадстаўніка Паяіса, і што зацікаўлены ў інвестарах і імігрантах для Паяіса[27]. Гэтыя прапановы былі сустрэтыя з вялікай цікавасцю, і да канца 1821 года ў Лондане, Эдынбургу і Глазга ўжо былі адкрыты прадстаўніцтвы гэтай віртуальнай «дзяржавы Паяіс», якія прадавалі зямельныя сертыфікаты, а ў некалькіх месцах Англіі былі набыты ўладанні для каралеўскай сям’і Паяіс[28]. У сярэдзіне 1822 года была выдадзена 355-старонкавая кніга «Апісанне Маскітавага берага, уключаючы тэрыторыю Паяіс»[29]. На Лонданскай фондавай біржы былі размешчаны сертыфікаты Паяіскай дзяржаўнай пазыкі.

Мак-Грэгар хутка перавёз сям’ю ў Лондан, дзе фурор, выкліканы вяртаннем перасяленцаў у Паяіс, ужо сціх. Неўзабаве пасля прыбыцця ён быў арыштаваны, але праз чатыры тыдні адпушчаны без прад’яўлення абвінавачвання. Пасля гэтага ён пачаў новую махінацыю па спрошчанай схеме, называючы сябе «касікам Рэспублікі Паяіс». Аднак неўзабаве ў яго з’явіліся канкурэнты, і яму давялося супернічаць з іншымі «прадстаўнікамі Паяіса».

У лістападзе 1822 года да Маскітавага берага прыбыло першае судна з перасяленцамі ў Паяіс. Разбіўшы лагер на беразе, пасяленцы разаслалі шматлікія пошукавыя атрады, але так і не выявілі ніякіх «уладаў Паяіса»; мясцовыя індзейцы таксама не змаглі ім дапамагчы ў гэтым пытанні[30]. Каланісты не маглі паверыць, што іх настолькі падманулі, і вырашылі заставацца на месцы ў надзеі, што так уладам Паяіса будзе лягчэй іх знайсці. У сакавіку 1823 года прыбыло другое судна з перасяленцамі, якія апынуліся ў такой жа сітуацыі. Нарэшце, у маі 1823 года каланістаў (шмат з якіх былі хворыя, а частка ўжо памерла) выявіла судна з Брытанскага Гандураса, на якім плыў гарадскі галава Беліза Бенет. Бенет праінфармаваў пасяленцаў, што ніколі не чуў ні пра «Паяіс», ні пра «касіка Паяіса», і параіў ім вярнуцца ў Брытанскі Гандурас, а адтуль — у Брытанію. Нарэшце, праз тыдзень атрымалася знайсці індзейскага правадыра, які сказаў, што права на зямлю для Мак-Грэгара даўно адклікана, што Мак-Грэгару ніколі не давалі тытул «касіка», што той не меў права прадаваць зямлю ці браць пад яе заклад, і што наогул дадзеныя пасяленцы ў цяперашні час знаходзяцца на індзейскай тэрыторыі нелегальна[31].

У выніку змучаныя хваробамі пасяленцы былі дастаўлены ў Беліз, дзе многіх з іх прыйшлося выносіць з судна на руках. Надвор’е ў Брытанскім Гандурасе было яшчэ горш, чым на Маскітавым беразе, а медыцынскія ўмовы — кепскімі, і многія з пасяленцаў памерлі ўжо там. Да таго часу, як весткі аб тым, што адбываецца дасягнулі Лондана, Мак-Грэгар паспеў адправіць праз акіян яшчэ пяць суднаў з эмігрантамі, перахопліваць якія прыйшлося караблям каралеўскага флоту[32].

Незадоўга да таго, як першыя з няўдачлівых перасяленцаў у Паяіс вярнуліся ў Лондан, Мак-Грэгар паспеў выехаць з жонкай у Парыж[33]. Там ён працягнуў свае махінацыі з Паяісам, прапанаваўшы нават у лістападзе 1823 года ў лісце іспанскаму каралю Фердынанду VII ўсталяваць над Пояісам іспанскі пратэктарат[34]. Праз чатыры месяцы ён прапанаваў узначаліць іспанскую экспедыцыю па аднаўленні іспанскай улады над Гватэмалай, выкарыстоўваючы Паяіс у якасці базы.

У жніўні 1825 года Мак-Грэгар апублікаваў у Парыжы канстытуцыю Паяіса — цяпер ён апісваў гэтую краіну як рэспубліку з сабой на чале[35]. Тым часам французскія ўлады насцярожыліся, калі да іх пачалі звяртацца эмігранты па пашпарты для выезду ў Паяіс. Мак-Грэгару атрымлівалася некаторы час хавацца ў правінцыі, але 7 снежня 1825 года ён быў арыштаваны і адпраўлены ў турму[36]. Мак-Грэгар спрабаваў заяўляць, што валодае дыпламатычным імунітэтам, але французскія ўлады не сталі звяртаць увагі на гэтыя заявы[37]. Пасля доўгага следства саўдзельнікі Мак-Грэгара атрымалі розныя пакаранні, але сам ён быў прызнаны невінаватым па ўсіх пунктах абвінавачванняў.

У 1834 годзе Мак-Грэгар вярнуўся ў Эдынбург[38]. 4 мая 1838 года памерла яго жонка[39], і ён практычна адразу з’ехаў у Венесуэлу. Пасяліўшыся ў Каракасе, ён падаў дакументы на венесуэльскае грамадзянства і аднаўленне свайго чыну ў венесуэльскай арміі з выплатай належнага заробку і пенсіі[40][39]. Міністр абароны Рафаэль Урданета, які ўдзельнічаў з Мак-Грэгарам у экспедыцыі 1816 года, папрасіў Сенат разгледзець гэтыя дакументы ў пазітыўным ключы, і ў сакавіку 1839 года прэзідэнт Хасэ Паэс ухваліў запыт. Мак-Грэгар атрымаў венесуэльскае грамадзянства і чын генерала венесуэльскай арміі з пенсіяй, якая складае адну траціну ад заробку[39]. Ён пасяліўся ў сталіцы краіны і стаў паважаным членам грамадства, а пасля смерці быў пахаваны ў Кафедральным саборы Каракаса[40].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Gregor MacGregor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sinclair 2004, pp. 112–114.
  3. Sinclair 2004, pp. 117–120.
  4. Sinclair 2004, pp. 128–129.
  5. Sinclair 2004, pp. 133–135.
  6. Sinclair 2004, pp. 149–151.
  7. Sinclair 2004, pp. 135–148.
  8. Sinclair 2004, pp. 152–155.
  9. Sinclair 2004, pp. 160–163.
  10. Sinclair 2004, pp. 165–167.
  11. Sinclair 2004, pp. 172–173.
  12. Sinclair 2004, pp. 174–176.
  13. Sinclair 2004, pp. 77–78.
  14. Norris 1986, pp. 19–21.
  15. Norris 1986, pp. 21–22.
  16. Norris 1986, p. 28.
  17. Sinclair 2004, pp. 183–184.
  18. Sinclair 2004, pp. 188–189.
  19. Sinclair 2004, pp. 194–195.
  20. Sinclair 2004, pp. 198–200.
  21. Sinclair 2004, pp. 213–215.
  22. Sinclair 2004, pp. 215–217.
  23. The Economist 2012.
  24. Sinclair 2004, pp. 31–37.
  25. Hasbrouck 1927, p. 440.
  26. Olson 1991, pp. 289–290.
  27. Sinclair 2004, pp. 29–36.
  28. Sinclair 2004, pp. 64–65.
  29. Sinclair 2004, p. 68.
  30. Sinclair 2004, pp. 88–91.
  31. Sinclair 2004, pp. 232–236.
  32. Sinclair 2004, pp. 236–240.
  33. Sinclair 2004, pp. 240, 248–250.
  34. Brown 2006, pp. 46–47.
  35. Sinclair 2004, pp. 264–266.
  36. Sinclair 2004, pp. 270–271.
  37. Sinclair 2004, pp. 273–276.
  38. Sinclair 2004, pp. 303–304.
  39. а б в Brown 2006, pp. 54–55.
  40. а б Dawson 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brown, Matthew (2006). "Gregor MacGregor: Clansman, Conquistador and Coloniser on the Fringes of the British Empire". In Lambert, David; Lester, Alan (рэд-ры). Colonial Lives Across the British Empire: Imperial Careering in the Long Nineteenth Century (First ed.). Cambridge: Cambridge University Press. pp. 32–57. ISBN 978-0-521-84770-4.
  • Dawson, Frank Griffith (2004). "MacGregor, Gregor (1786–1845)". Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford: Oxford University Press. doi:10.1093/ref:odnb/17519.
  • Hasbrouck, Alfred (November 1927). "Gregor McGregor and the Colonization of Poyais, between 1820 and 1824". The Hispanic American Historical Review. Durham, North Carolina: Duke University Press. 7 (4): 438–459. doi:10.2307/2505996. JSTOR 2505996.
  • Norris, L David (1986). "Failure Unfolds: The Loss of Amelia Island". In Bushnell, David (рэд.). La República de las Floridas: Texts and Documents. Mexico City: Pan American Institute of Geography and History. pp. 19–33. OCLC 15520704.
  • Olson, James Stuart (1991). The Indians of Central and South America: An Ethnohistorical Dictionary (First ed.). Westport, Connecticut: Greenwood Press. ISBN 978-0-313-26387-3.
  • Sinclair, David (2004) [2003]. The Land That Never Was: Sir Gregor MacGregor and the Most Audacious Fraud in History. Boston, Massachusetts: Da Capo Press. ISBN 978-0-306-81309-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]