Гандураскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандураскі заліў
англ. Gulf of Honduras, ісп. Golfo de Honduras
16°09′05″ пн. ш. 88°15′06″ з. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Найбольшая глыбіня54 м
Салёнасць36 
Гандураскі заліў (Цэнтральная Амерыка)
Гандураскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гандураскі заліў (англ.: Gulf of Honduras, ісп.: Golfo de Honduras) — буйны заліў у заходняй частцы Карыбскага мора ля берагоў Цэнтральнай Амерыкі. Абмывае берагі Беліза, Гватэмалы і Гандураса. Паўночна-ўсходнюю мяжу заліва праводзяць паміж горадам Дангрыга (Беліз) і горадам Ла-Сейба, адлегласць паміж якімі па прамой складае 185 км.

Заліў заходзіць у сушу на 102 км, мае глыбіню 22—54 м, ля ўваходу — больш за 2000 м. У заходнім канцы заліва мыс Манабіке адгароджвае бухту Аматыке, у якую ўпадаюць рэкі Рыа-Дульсе (сцёк возера Ісабаль), Сарстун і іншыя, якія сцякаюць з гор Мая. У паўднёвай частцы ў заліў упадаюць буйныя рэкі Матагуа і Улуа. Усяго да басейна заліва адносяцца 12 рэк з агульным сцёкам 1232 м³/с. Павелічэнне аб’ёму седыментаў, якія выносяцца рэкамі ў Гандураскі заліў, уяўляе небяспеку для яго экасістэм.

Сярэднегадавая тэмпература вады заліва складае 27 °C, салёнасць — каля 36 .

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гандураскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 27. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гондурасский залив // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]