Гудбрандур Торлаксан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гудбрандур Торлаксан. Партрэт XVII ст.
Першае поўнае выданне Бібліі на ісландскай мове

Гудбрандур Торлаксан (ісл. Guðbrandur Þorláksson; 1541 (?) — 20 ліпеня 1627) — ісландскі царкоўны дзеяч, географ і матэматык, гуманіст.

Бацькамі Торлаксана былі Торлак Хадльгрымсан і Хельга Ёнсдоцір. Вучыўся ў епіскапскай школе ў Холары (Ісландыя), пазней — у Капенгагенскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, зрабіўся рэктарам школы ў Скалхольце. Пазней быў святаром у Брэйдаболстадуры і, з 8 красавіка 1571 года і да самой смерці — епіскапам Паўночнай Ісландыі ў Холары.

Торлаксан у 1584 годзе надрукаваў першы поўны пераклад Бібліі на ісландскую мову (так званая Гудбрандбіблія).

У 1590 годзе стварыў першую навуковую карту Ісландыі.