Даменіка Фантана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Партрэт Даменіка Фантана

Даменіка Фантана (Domenico Fontana, 1543 — 1607, Неапаль) — італьянскі архітэктар і інжынер ранняга барока.

Фантана нарадзіўся ў 1543 годзе ў горадзе Мелідзе (цяпер Швейцарыя, кантон Тычына). У 1563 годзе пераехаў у Рым, каб вывучаць архітэктуру. У Рыме Фантана заступаўся кардынал Мантальта, па заказе якога архітэктар пабудаваў капэлу (Cappella del Presepio) у царкве Санта Марыя Маджорэ, а таксама палацца Мантальта.

У 1585 годзе кардынал Мантальта стаў Папам Сікстам V і прызначыў Фантана галоўным архітэктарам папскай курыі. У гэты перыяд Фантана стварыў праекты перабудовы Квірынальскага і Латэранскага палацаў, тры з чатырох фантанаў на Квірынале, будынак Ватыканскай бібліятэкі, а таксама завяршыў узвядзенне купала сабора Св. Пятра.

Фантана кіраваў устаноўкай егіпецкага абеліска на плошчы перад саборам cвятога Пятра (1586 год). Пазней Фантана ўстанаўліваў абеліскі на п'яцца дэль Попала, п'яцца дзі Санта Марыя Маджорэ і п'яцца дзі Сан Джавані ін Латэрана.

Узвядзенне абеліска

Пасля смерці Сікста V жыў у Неапалі1592 года), дзе распрацоўваў праекты рэканструкцыі гавані і будаўніцтва палацца Рэале. У гэта ж час[1] Фантана займаўся пракладкай канала ад аднаго з крыніц ракі Сарна да Торэ Анунцыята. Пры гэтым, майструючы падземны тунэль пад адным з узгоркаў, выявіў частку гарадской сцяны старажытнарымскага горада. Толькі праз паўтара стагоддзя было ўстаноўлена, што гэта Пампеі[2]. Фантана памёр у Неапалі ў 1607 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У розных крыніцах мяркуюцца розныя даты ад 1592 да 1599 года
  2. У 1689 годзе пры пабудове студні былі знойдзены руіны старажытнага будынка з надпісам «Пампеі», аднак у той час палічылі, што гэта віла Пампея Вялікага. Раскопкі горада былі пачаты ў 1748 годзе, аднак толькі ў 1763 годзе было ўстаноўлена, што горад зваўся менавіта Пампеі.