Дамінік Строс-Кан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дамінік Строс-Кан

Дамінік Гастон Андрэ Строс-Кан (фр.: Dominique Gaston André Strauss-Kahn [dɔmiˈnik stʁos kan];; 25 красавіка 1949, Нёйі-сюр-Сен, Францыя) — французскі палітык, эканаміст, член Сацыялістычнай партыі. Прафесар Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў і Вышэйшай школы камерцыйных даследаванняў. Былы міністр прамысловасці (1991-1993) у кабінетах Эдыт Крэсон і П'ера Берэгавуа і міністр эканомікі, фінансаў і індустрыі (1997-1999) у кабінеце Ліянэль Жаспена.

C 28 верасня 2007 г. да 18 мая 2011 года з'яўляўся дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду.

Часта Дамініка Строс-Кана называюць DSK па яго ініцыялах.