Даўгерутэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Даўгерутэ (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; Dangerutis[1]; ? — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.

Упершыню ўзгадваецца пад 1209 ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў з'яўляўся «адным з найбольш магутных літоўцаў». Быў цесцем і саюзнікам Усевалада Герцыкскага. У 1213 Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, верагодна, з мэтай заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На адваротным шляху быў схоплены і загінуў у зняволенні.[2] В. Насевіч выказаў меркаванне, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якого Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе könig gros — вялікім каралём літоўцаў[3].

Зноскі

  1. Паводле Т. Нарбута.
  2. Генрих Латвийский… С. 113, 149.
  3. Насевіч, В. Пытанняў больш, чым адказаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с.
  • Насевіч, В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш.1(8). Мн., 1998. С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мн.: Беларуская навука, 1998. 208 с.