Кейстут
Кейстут Гедзімінавіч (Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382); ~1297 — 15 жніўня 1382, Крэва), князь троцка-жамойцкі, гарадзенскі (1341—1345), уладар Троцкай паловы ВКЛ (1345—1381), вялікі князь літоўскі (1381-1382). Сын Гедзіміна ад другога шлюба, малодшы брат Альгерда.
Пасля смерці Гедзіміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) знешняе становішча ВКЛ было складным, Тэўтонскі ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую кампанію. Альгерд з Кейстутам былі старэйшыя пасля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні сядзеў самы малодшы сын Гедзіміна – Яўнут, малады і няздольны да ўлады. У 1345 Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу — Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на "паловы", Альгерд быў уладаром у Віленскай палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у Троцкай палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы, якія мелі там удзелы. Браты спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі, у 1352 Кейстут атрымаў да сваіх уладанняў яшчэ і Берасцейскую зямлю. Але пасля, відаць, умовы дагавора паміж братамі змяніліся, Альгерд больш не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Пасля смерці Альгерда, яго спадчыннікам быў Ягайла, Кейстут як старэйшы лічыў у сабе больш правоў на вялікакняскі сталец, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж Кейстутам і яго бацькам Альгердам. Ягайла склаў супраць Кейстута змову з Тэўтонскім ордэнам, але яна была выкрытая — Ягайла арыштаваны і зняволены ў Полацку, праз нейкі час вызвалены пад абяцанне прызнання вярхоўнай ўлады Кейстута. У хуткім часе Ягайла зноў склаў змову з ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зняволіць Кейстута ў Крэўскім замку, дзе Кейстут быў задушаны.
Нашчадкі [правіць]
∞1 NN, магчыма руская княжна
- Патрыкей (Patirg),
- Войдат,
- Бутаўт-Генрык,
- Wezewilte, nobilis satrapa (Waysewist, Waysewilt),
∞2 Бірута,
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
