Дванаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дванаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША адрэгулявала існуючую сістэму выбару ўрада ЗША. Да нашых дзен жыхары Злучаных Штатаў галасуюць з дапамогай выбаршчыкаў. Тагачаснае права голасу не распаўсюджвалася на жаншчын і нявольнікаў.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Выбаршчыкі збіраюцца па сваіх штатах і галасуюць па бюлетэнях за Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта, якія не павінны быць жыхарамі аднога з імі штату; выбаршчыкі ў сваіх бюлетэнях вызначаюць асобу, за якую яны галасуюць як за Прэзідэнта, і ў асобных бюлетэнях асобу таго, за каго яны галасуюць як за Віцэ-прэзідэнта, і яны ж састаўляюць асобныя спісы ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Прэзідэнта, і ўсіх асоб, за якіх галасавалі як за Віцэ-прэзідэнта, з указаннем лічбы галасоў, паданых за кожную з іх; гэтыя спісы выбаршчыкі падпісваюць, сведчаць і накіроўваюць у апячатаным выглядзе ў месца знаходжання ўрада Злучаных Штатаў на імя Старшыні Сената; Старшыня Сената пры Сенаце і Палаце прадстаўнікоў распячатвае ўсе засведчаныя спісы, і пасля гэтага робіцца падлік галасоў; асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Прэзідэнта, становіцца Прэзідэнтам калі шуканая лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбаршчыкаў; калі ж аніводная асоба не атрымвае такой большасці галасоў, тады з ліку асоб па спісе кандыдатаў у Прэзідэнты, атрымаўшых найбольшую лічбу галасоў, але не больш чым з трох, Палата прадстаўнікоў неадкладна выбірае Прэзідэнта тайным галасаваннем. Галасаванне праводзіцца па штатах, і прадстаўніцтва ад кожнага штата мае адзін голас; у гэтым выпадку кворум складаюць члены Палаты прадстаўнікоў ад дзвюх трацін штатаў, і для абрання Прэзідэнта трэба большасць галасоў усіх штатаў. Калі палата прадстаўнікоў не абярэ Прэзідэнта да чацвёртага дня наступнага сакавіка, Віцэ-прэзідэнт будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, як і ў выпадку смерці, ці іншай канстытуцыйнай няздольнасці Прэзідэнта. Асоба, якая атрымала найбольшую лічбу галасоў, паданых за яго як за Віцэ-прэзідэнта, становіцца Віцэ-прэзідэнтам калі лічба складае большасць галасоў усіх прызначаных выбаршчыкаў, а калі ніводная асоба не атрымае большасці галасоў, тады з двух кандыдатаў па спісе, што атрымалі найбольшую лічбу галасоў. Сенат абірае Віцэ-прэзідэнта; у гэтым выпадку кворум складаюць дзве траціны ўсіх сенатараў і для абрання Віцэ-прэзідэнта патрэбна большасць галасоў усіх сенатараў. Але ніводная асоба, не падлеглае паводле канстытуцыйных патрабаванняў абранню на пасаду Прэзідэнта, не павінна быць абрана на пасаду Віцэ-прэзідэнта Злучаных Штатаў.


Папраўкі да Канстытуцыі ЗША