Пятая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адна з 10 паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў, прынятых як "Біль аб правах". Ратыфікавана 15 снежня 1795 г. Забараняе судовае пакаранне ў выпадку недаказанасці віны і прымушэнне даваць паказанні супраць самога сябе.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Ніводная асоба не павінна прыцягвацца да адказнасці за злачынства, якое караецца смерцю, або за іншае ганебнае злачынства, інакш як у прысутнасці суду прысяжных ці згодна прыгавору суду прысяжных, выключэнне складаюць судовыя працэсы ў арміі, флоце або ў народным апаўчэнні, падчас вайны ці іншай надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае грамадскай бяспецы; аніводная асоба не павінна за адно і тое ж правапарушэнне двойчы падпадаць пагрозе пазбаўлення жыцця ці цялеснага пакарання. Ніхто не павінен прымушацца даваць паказанні і сведчанні супраць самога сябе; не павінен пазбаўляцца жыцці, свабоды або маёмасці без належнай прававой працэдуры; прыватная маёмасць не павінна канфіскоўвацца для грамадскіх патрэбаў без справядлівай узнагароды.

« No person shall be held to answer for a capital, or otherwise infamous crime, unless on a presentment or indictment of a grand jury, except in cases arising in the land or naval forces, or in the militia, when in actual service in time of war or public danger; nor shall any person be subject for the same offense to be twice put in jeopardy of life or limb; nor shall be compelled in any criminal case to be a witness against himself, nor be deprived of life, liberty, or property, without due process of law; nor shall private property be taken for public use, without just compensation.[1] »

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]