Дварэцкі сельсавет (Лунінецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дварэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лунінецкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 5 183
Плошча 46,03 км²
Дварэцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дварэц.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Лунінецкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродніцкага сельсавета[1], 1 снежня 1975 года — тэрыторыя скасаванага Любачынскага сельсавета (вёскі Азярніца, Боркі і Любачын)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 3 населеныя пункты[3]. 11 жніўня 1980 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (вёскі Любажэрдзе, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі і Язвінкі), у склад Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Бродніца[4]. 27 снежня 2022 года скасавана вёска Урэчча[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 6324 чалавекі[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 5183 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. Решение Лунинецкого районного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 325 Об упразднении сельских населенных пунктов Лунинецкого района Брестской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.