Джамі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абдурахмані Джамі
جامی
Jami poet.jpg
Партрэт Джамі пэндзля Кемаледзіна Бехзада (XV стагоддзя, копія XVII стагоддзя, зробленая для аднаго з імператараў дынастыі Вялікіх Маголаў)
Дата нараджэння: 18 жніўня 1414({{padleft:1414|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Месца нараджэння: Джам, каля Нішапура
Дата смерці: 19 лістапада 1492({{padleft:1492|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (78 гады)
Месца смерці: Герат
Лагатып ВікіСховішча Абдурахмані Джамі на Вікісховішчы

Джамі, Абдурахман Нураддзін ібн Ахмад (7 лістапада 1414, с. Джам, каля г. Нішапур, Іран — 9 лістапада 1492) — персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны.

Вучыўся ў Самаркандзе і Гераце, дзе пражыў усё жыццё. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

Завяршыў перыяд развіцця паэзіі ўсходніх краін на мове фарсі. Майстар віртуознай паэтычнай формы. Выступаў у шматлікіх паэтычных жанрах (газель, рубаі, касыды, месняві і інш.). Раннія творы Джамі — празаічныя суфійскія і свецкія трактаты, дапаможнік па складанні рэбусаў, шарад. Аўтар прац па філасофіі, тэалогіі, літаратуры, гісторыі, рыторыцы, музыцы, цыкла з 7 паэм (семярыца) «Сем карон», або «Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы» (1480—87), зборнікаў газелей «Пачатак юнацтва» (1479), «Сярэдзіна жыццёвай ніці» (1479), «Завяршэнне жыцця» (1491), зборніка прытчаў «Бахірыстан» (1487) і інш. Ад ідэй рэлігійнай нецярпімасці і абскурантызму Джамі ўзняўся да пратэсту супраць дэспатызму і сацыяльнай несправядлівасці, ад містычнай абмежаванасці да філасофскіх абагульненняў і пропаведзі гуманістычных ідэй.

Кананізаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Джамі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]