9 лістапада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
9 лістапада — трыста трынаццаты (трыста чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1512: Францыск Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара медыцынскіх навук
- 1794: У выніку падаўлення Польскага паўстання 1794 г. рускай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы
- 1906: Тэадор Рузвельт стаў першым амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў з афіцыйным візітам іншую краіну
- 1915: Пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін — Калінкавічы — Шапятоўка
- 1941: Нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір
- 1989: Пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны
Нарадзіліся [правіць]
- 1789: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік
- 1818: Іван Тургенеў, рускі пісьменнік (пам. 3.9.1883)
- 1856: Уладзімір Стукаліч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст (пам. 18.10.1918)
- 1861: Тадэвуш Паўлікоўскі, польскі рэжысёр і тэатральны дзеяч (пам. 28.9.1915)
- 1867: Панцялейман (Ражноўскі), праваслаўны царкоўны дзеяч (пам. 30.12.1950)
- 1948: Луіс Феліпэ Скалары, бразільскі футбольны трэнер
- 1952: Джэк Шостак, амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009)
- 1962: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец (пам. 13.8.1995)
- 1977: Дзмітрый Дашчынскі, беларускі фрыстайліст
Памерлі [правіць]
- 1794: Скулі Магнусан, "бацька" Рэйк'явіка
- 1918: Гіём Апалінэр, паэт
- 1941: Генрых Глябовіч, беларускі грамадскі дзеяч, каталіцкі святар
- 1953: Абдэль Азіз ібн Сауд, 1-ы кароль Саудаўскай Аравіі
- 1953: Дылан Томас, валійскі паэт
Святкуюць [правіць]
Камбоджа, Дзень незалежнасці