Джон Джэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Джэй
John Jay
Джон Джэй
сцяг
1-ы Старшыня Вярхоўнага суда ЗША
сцяг
19 кастрычніка 1789 — 29 чэрвеня 1795
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Джон Ратледж
сцяг
2-гі губернатар Нью-Ёрка
сцяг
1 ліпеня 1795 — 30 чэрвеня 1801
Віцэ-губернатар: Стывен Ван Рэнселер
Папярэднік: Джордж Клінтан
Пераемнік: Джордж Клінтан
сцяг
2-гі міністр замежных спраў ЗША
сцяг
7 мая 1784 — 22 сакавіка 1790
Прэзідэнт: няма (1784—1789)
Джордж Вашынгтон
Папярэднік: Роберт Лівінгстан
Пераемнік: пасада скасавана
Томас Джэферсан
 
Адукацыя: Калумбійскі ўніверсітэт
Веравызнанне: Епіскапальная царква
Нараджэнне: 12 снежня 1745(1745-12-12)
Нью-Ёрк
Смерць: 17 мая 1829(1829-05-17) (83 гады)
Бедфард, штат Нью-Ёрк
Жонка: Сара Лівінгстан
 
Аўтограф: Аўтограф

Джон Джэй (англ.: John Jay; 12 снежня 1745 - 17 мая 1829) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ЗША, першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат, губернатар штата Нью-Ёрк.

Падчас Вайны за незалежнасць Джэй з'яўляўся членам першага і другога Кантынентальнага Кангрэсу. У 1777 годзе ён стаў адным з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі штата Нью-Ёрк.

У 1779 Джэй стаў пасланнікам у Іспаніі, дзе спрабаваў пераканаць Іспанію прызнаць незалежнасць Злучаных Штатаў. Іспанія так і не прызнала незалежнасць ЗША да заканчэння вайны ў 1783 годзе. Аднак Джэю ўдалося пераканаць іспанцаў вылучыць гэтак неабходны грашовы крэдыт маладому амерыканскаму ўраду ў памеры 170 000 долараў.

У 1782-1783 гадах Джэй знаходзіўся ў Парыжы, дзе разам з Франклінам удзельнічаў у перамовах з Францыяй і Вялікабрытаніяй аб прызнанні незалежнасці ЗША і сканчэнні вайны.

У 1788 Джэй актыўна адстойвае ратыфікацыю Канстытуцыі ЗША штатам Нью-Ёрк і ўдзельнічае ў напісанні Запісак федэралістаў разам з Гамільтанам і Мэдысанам.