Джузэпэ Джусці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джузэпэ Джусці
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 мая 1809(1809-05-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1850(1850-03-31)[4][2][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джузэпэ Джусці (італ.: Giuseppe Giusti; 13 мая 1809 — 31 мая 1850) — тасканскі паэт-сатырык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 мая 1809 года ў Мансумана.

Набыў вядомасць дзякуючы вершам і песням (аўтарскае вызначэнне жанру — «жарты», італ.: scherzi), якія абапіраліся як на італьянскія сатырычныя традыцыі, так і на творчасць П’ера Беранжэ. Прыхільнік аб’яднання Італіі; крытыкаваў амбіцыі італьянскіх «тыранаў малога фармату» і аўстрыйскія ўлады, якія валодалі ў той час паўночнай часткай краіны, мяшчан, «якія купляюць» тытулы і інш. Быў схільны да яркіх філасофскіх фармулёвак; талент яго прызнаваўся практычна ўсімі сучаснікамі. Сур’ёзна займаўся Дантэ, працаваў над каментарамі да «Боскай камедыі».

У 1848 годзе, у перыяд рэвалюцый і хваляванняў у Еўропе, актыўна ўдзельнічаў у палітычнай дзейнасці, абіраўся ў парламент, але неўзабаве расчараваўся ў дробязнай палітычнай барацьбе і пакінуў сваё месца.

Памёр у Фларэнцыі 31 мая 1850 года.

Поўны збор яго вершаў выдаў у другой палове стагоддзя будучы нобелеўскі лаўрэат Джазуэ Кардучы.

Зноскі

  1. Giuseppe Giusti // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Giuseppe Giusti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. http://www.treccani.it/enciclopedia/giuseppe-giusti_(Dizionario-Biografico)/