Джуліяна Маргуліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліяна Маргуліс
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1966(1966-06-08)[1][2] (57 гадоў) ці 8 жніўня 1966(1966-08-08)[3] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Paul Margulies[d]
Муж Keith Lieberthal[d]
Дзеці Kieran Lindsay Lieberthal[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, актрыса агучвання, кінапрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0000523
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуліяна Маргуліс (англ.: Julianna Margulies; нар. 8 чэрвеня 1966(1966-06-08)[1][2] ці 8 жніўня 1966(1966-08-08)[3], Spring Valley[d], Нью-Ёрк) — амерыканская актрыса і прадзюсар. Пасля некалькіх невялікіх роляў на тэлебачанні Маргуліс атрымала шырокае прызнанне дзякуючы галоўнай ролі Кэрал Хэтэўэй у медыцынскім драматычным серыяле NBC «Хуткая дапамога» (1994–2009), за якую яна атрымала прэмію «Эмі» і шэсць прэмій Гільдыі кінаакцёраў, а таксама чатыры намінацыі на прэмію «Залаты глобус». У 2009 годзе яна сыграла галоўную ролю Алісіі Флорык у юрыдычным драматычным серыяле CBS «Добрая жонка» (2009–2016). Яе ігра атрымала прызнанне крытыкаў, яна выйграла яшчэ дзве прэміі «Эмі», дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў, прэмію «Залаты глобус» і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў.

У 2015 годзе часопіс Time назваў Маргуліс адной са 100 самых уплывовых людзей у свеце[4]. Яна таксама была ўдастоена імянной зоркі на «Алеі славы».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Julianna Margulies // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Julianna Margulies // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 8 лістапада 2019.
  4. Gillibrand, Kirsten (2015-04-16). "Julianna Margulies – 2015 'Time' 100: The Most Influential People in the World". Time. Праверана 2015-12-21.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]