Джэймс Бонд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып Джэймса Бонда

Джэймс Бонд (англ.: James Bond), таксама вядомы як агент 007 — выдуманы брытанскі разведчык, вобраз ягога быў створаны пісьменнікам Янам Флемінгам у 1952 годзе. Флемінг напісаў пра яго шматлікія навелы і апавяданні. Пасля смерці Флемінга (1964) далейшыя прыгоды Джэймса Бонда напісалі Кінгслі Эміс (псеўданім Роберт Маркхем), Джон Пірсан, Джон Гарднер, Райманд Бенсан і Чарлі Гігсан. Апроч таго, Крыстафер Вуд з'яўляецца аўтарам яшчэ дзвюх сцэнарыяў да фільмаў пра Джэйса Бонда.

Але вялікую папулярнасць Джэймс Бонд надабыў не як герой апавяданняў, а дзякуючы серыі фільмаў вытворчасці кампаніі EON Productions. На пачатак 2008 года зняты дваццаць адзін фільм і ідуць з'дымкі дваццаць другога эпізода гэтак называнай афіцыйнай Бандыяны, таксама ёсць два незалежных фільмы і тэлевізійная пастаноўка першага апавядання Флемінга. Менавіта фільмы ад студыі EON Productions лічацца афіцыйнымі. Прадзюсарамі большасці з іх былі Альберт Брокалі (Albert R. «Cubby» Broccoli) і Гары Зальцман (Harry Saltzman) аж да 1975 года, калі Брокалі стаў адзіным прадзюсарам. З 1995 яго дачка Барбара Брокалі (Barbara Broccoli) і пасынак Майкл Вілсан (Michael G. Wilson) працягваюць працаваць над гэтым праектам.

На сёння роль Джэймса Бонда в афіцыйным серыяле выконвалі шэсць акцёраў:

Прэм'ера дваццаць першага афіцыйнага фільма Казіно «Раяль» з Дэніэлам Крэйгам у ролі Джэймса Бонда адбылася 14 лістапада 2006 года.

Прэм'ера чарговага, 22-га эпізода, які мае назву «Квант спакою» (Quantum of Solace), таксама з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі супершпіёна, прызначаная на 31 кастрычніка 2008 года. Паводле сцэнарыя гэтага фільма ў Джэймса Бонда цяпер будзе напарніца, ролю якой выканае ўкраінская мадэль і актрыса, што жыве ў Францыі Вольга Курыленка (укр.: Ольга Куриленко).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Бандыяна