Джэк Лондан
| Джэк Лондан | |
| Jack London | |
| Імя пры нараджэнні: |
John Griffith Chaney |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
22 лістапада 1916 (40 гадоў) |
| Месца смерці: |
Глен-Элен, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Жанр: | |
| Дэбют: |
«Тайфун ля берагоў Японіі» |
| Подпіс: | |
| Творы ў Вікікрыніцах. | |
Джэк Ло́ндан (англ.: Jack London, пры нараджэнні Джон Гры́фіт Чэ́йні, англ.: John Griffith Chaney; 12 студзеня 1876, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 22 лістапада 1916) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы, як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце (1896—97). Быў золаташукальнікам на Алясцы (1897—98).
Творчасць [правіць]
Друкаваўся з 1893. Вядомасць яму прынеслі т.зв. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўночнай прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зборнікі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці маршу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903; «Белы Ікол», 1906) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк»,1904; зборнік «Апавяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад уплывам барацьбы амерыканскага пралетарыяту і рэвалюцыі 1905—07 у Расіі выдаў зборнікі публіцыстычных артыкулаў «Вайна класаў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршыня творчасці ДжэкаЛондана — аўтабіяграфічны раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэрцы трох» (выд. 1920) і інш.
На беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана пераклалі А. І. Якімовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А. Саламевіч, У. Чаркас.
Беларускія пераклады [правіць]
- Нязвычайны адрывак: Апавяданне / Пер.з англ.мовы А.Мардвілкі. - Мн.: Выд.ЦК"Маладняка", 1926.
- Бук - паштовы сабака / Джэк Лёндон. - Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. – (Бібліятэка школьніка).
- Забаставаў: Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. - Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
- Кулі: Апавяданне. - Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
- Сказанне аб Кішы / Джэк Лондан. - Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
- Белы клык / Джэк Лондан. - Мн.: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939.
- Смок Белью / Джэк Лондан. - Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. – (Навукова-прыгодніцкая бібліятэка).
- Кліч продкаў; Любоў да жыцця; Белы Ікол. Мн., 1997.