Дзень Еўропы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень Еўропы
Дзень Еўропы
Святкаванне Дня Еўропы ў Бруселі.
Тып міжнародны
Афіцыйна Дзень Еўропы
Значэнне дзень заснавання Савета Еўропы, дзень Дэкларацыі Шумана
Адзначаецца 5 і 9 мая

Спачатку Дзень Еўро́пы святкаваўся 5 мая і быў прысвечаны заснаванню Савета Еўропы (5 мая 1949). Дата прызначана ў 1964 годзе.

На сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц Еўрапейскага Саюза ў Мілане ў 1985 годзе Днём Еўропы было прызначана 9 мая. Менавіта гэтым днём, 9 мая 1950 года, міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэнні арганізаванай Еўропы. Гэтыя прапановы, вядомыя пад назвай Шуманскай дэкларацыі, шматлікімі даследчыкамі лічацца пачаткам стварэння таго, што цяпер завецца Еўрапейскім Саюзам.

Святкаванне Дня Еўропы на Хрэшчатыку ў Кіеве, 19 мая 2012 года.

Еўрапейцы цяпер больш трымаюцца 9 мая, але некаторыя дагэтуль аддаюць перавагу 5 мая, бо Савет Еўропы ствараўся для абароны правоў чалавека, парламентарнай дэмакратыі і ўлады права, тым часам як прамова Шумана змяшчала толькі прапановы па падзеле французскіх і нямецкіх вугалю і сталі. У 2003—2023 гадах свята таксама адзначалі ва Украіне ў трэцюю суботу мая. Паводле інфармацыі «Еўрапейскай праўды», у пачатку 2023 года прадстаўнікі ЕС звярнуліся да Офіса Прэзідэнта Украіны з пытаннем аб тым, калі плануецца святкаванне Дня Еўропы ва Украіне. Офіс Прэзідэнта Украіны адказаў, што змен у 2023 годзе не адбудзецца і Украіна будзе адзначаць Дзень Еўропы 21 мая, асобна ад астатніх дзяржаў Еўропы[1]. Але ўжо 8 мая 2023 года Указам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Пра Дзень Еўропы» было вызначана сумеснае з дзяржавамі Еўрасаюза святкаванне 9 мая Дня Еўропы і адменены папярэдні Указ 2003 года[2][3][4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Разом з Європою, а не з РФ. Що Україна має святкувати 9 травня (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 8 мая 2023.
  2. Указ президента України від 8 травня 2023 года № 266/2023 «Про День Європи»
  3. 9 травня в Україні святкуватимуть День Європи: Зеленський підписав указ (укр.). nv.ua. Праверана 8 мая 2023.
  4. Україна щорічно 9 травня відзначатиме День Європи - указ президента (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 8 мая 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]