Дэмакратыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дэмакратыя (грэч. δημοκρατία — «улада народа»), від палітычнага ладу дзяржавы або палітычнай сістэмы грамадства, пры якім заканадаўчыя і выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца як праз прамое народаўладдзе (прамая дэмакратыя), так і праз прадстаўнікоў, якія выбіраюцца народам ці якой-небудзь яго часткай (прадстаўнічая дэмакратыя).
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае жаданне народа Беларусі забяспечыць непарушныя ўстоі народаўладдзя і называе Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.
