Дзерабуж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзерабуж
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
188 м
Тэлефонны код
48149
Паштовыя індэксы
216486 і 216473
Код АКАТП
Дзерабуж на карце Расіі ±
Дзерабуж (Расія)
Дзерабуж
Дзерабуж (Смаленская вобласць)
Дзерабуж

Дзерабуж[1] (руск.: Деребуж) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзерабуж абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.

1930—1961 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці (з 1937 года — Смаленскай вобласці).

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]..

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праз вёску праходзіць аўтадарога 66К33.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У 3 км на ўсход ад вёскі каля вусця ракі Стомяць комплекс археалагічных помнікаў[3]:

  • Стаянка эпохі неаліту на мысе Стомяці пры ўпадзенні яе ў Асцёр, адносіцца да 3-га тысячагоддзя да н.э.
  • Селішча тушамлінскіх плямёнаў на гэтым жа мысе V—VII стагоддзя.
  • Гарадзішча XI стагоддзя на правым беразе Стомяці.
  • Курганы на абодвух берагах ракі.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
  3. Лявданский А. Н. Городища, курганы и стоянки близ дер. Деребуж Рославльского уезда // Труды секции археологии РАНИОН. — Т. IV. — М., 1928. — С. 300—305; Шмидт Е. А. Археологические памятники Смоленской области. — Смоленск, 1976. — С. 136—137.