Дзмітрый Вітольдавіч Прымшыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Вітольдавіч Прымшыц
Дата нараджэння 1980
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Дзмітрый Вітольдавіч Прымшыц (нар. 1980, Гродна) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2011), дацэнт (2020).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Гродне. Скончыў у 2004 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2009 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2004—2014 гадах — выкладчык-стажор, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2015—2016 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года — намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 60 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку шасці манаграфій (у суаўтарстве). Сфера навуковых інтарэсаў: сусветная эканоміка, экспертна-аналітычнае суправаджэнне дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, інавацыйнае развіццё эканомікі, узнаўленне капіталу[1].

Зноскі