Дзмітрый Львовіч Быкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Львовіч Быкаў
руск.: Дмитрий Львович Быков
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Дмитрий Львович Зильбертруд
Дата нараджэння 20 снежня 1967(1967-12-20)[1][2] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Ірына Уладзіміраўна Лук’янава[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, пісьменнік, літаратурны крытык, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінакрытык, грамадскі дзеяч, празаік, педагог, настаўнік, калумніст, гулец у інтэлектуальныя гульні, публіцыст
Гады творчасці з 1985
Жанр проза, паэзія, публіцыстыка і біяграфія
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Дзмітрый Львовіч Быкаў (руск.: Дми́трий Льво́вич Бы́ков; пры нараджэнні Зільбертруд; нар. 20 снежня 1967, Масква) — расійскі пісьменнік, паэт і публіцыст, літаратурны крытык, радыё- і тэлевядучы, журналіст, выкладчык літаратуры, кінакрытык. Палітычны мысліцель і актывіст.

Біёграф Барыса Пастарнака, Булата Акуджавы, Максіма Горкага і Уладзіміра Маякоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і дзіцячага ўрача-отарыналарынголага, кандыдата медыцынскіх навук Льва Іосіфавіча Зільбертруда (1927—1987) і Наталлі Іосіфаўны Быкавай (нар. 1937). Бацькі неўзабаве развяліся, і сына выхоўвала маці, выпускніца Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, настаўніца рускай мовы і літаратуры ў школе № 1214 у Маскве.

Школьнікам уваходзіў у раду перадачы для старшакласнікаў Усесаюзнага радыё «Аднагодкі». У 1984 годзе скончыў школу з залатым медалём і паступіў на факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (кафедра літаратурнай крытыкі). З 1987 па 1989 год служыў у арміі, куды яго прызвалі (адтэрміноўка студэнтам у той час была адменена) з трэцяга курса ўніверсітэта. У 1991 годзе скончыў факультэт журналістыкі МДУ з чырвоным дыпломам. З 1985 года працуе ў газеце «Собеседник».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1991 года.

Палітычная і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Быкаў — перакананы антысталініст. На яго думку, «Сталін прыняў Расію краінай з найвышэйшым інтэлектуальным патэнцыялам, з найлепшай у свеце культурай, з фантастычным энтузіязмам мас… Сталін 30 гадоў ператвараў Расію ў самую сумную і самую ганебную краіну свету — краіну, у якой пяцігадовая ваенная паўза, з усімі кашмарамі вайны, успрымалася як глыток свежага паветра…»[3]

10 снежня 2011 года выступіў на мітынгу пратэсту на Балотнай плошчы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Дзяржаўную Думу Расіі шостага склікання. Увайшоў у аргкамітэт наступных маніфестацый. Сваю актывізацыю матываваў тым, што «надакучыла такое адчуванне ўлады і такая атмасфера ў краіне». На «прамую лінію» Пуціна, што запамяталася тэлегледачам рэплікай пра бандэрлогаў, адгукнуўся сатырычнымі вершамі «Свежы закон джунгляў», якія прагучалі ў 19 снежня ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

У сакавіку 2014 года разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з палітыкай расійскай улады ў Крыме.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].

Зноскі

  1. Dmitrij Bykov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Dmitri Bykov // Babelio — 2007.
  3. Огонек: Иосиф и его клоны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2012. Праверана 24 верасня 2012.
  4. «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]