Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў. Паштовая марка Расіі. (2000)

Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў (руск.: Дми́трий Серге́евич Лихачёв; 28 лістапада 1906, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 30 верасня 1999, Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) — савецкі і расійскі філолаг, мастацтвазнаўца, сцэнарыст, акадэмік РАН (да 1991 — АН СССР). Мае негалосны тытул «сумлення нацыі».

Аўтар фундаментальных прац, прысвечаных гісторыі рускай літаратуры (галоўным чынам старажытнарускай) і рускай культуры. Аўтар прац (у тым ліку больш за сорак кніг) па шырокаму колу праблем тэорыі і гісторыі старажытнарускай літаратуры, многія з якіх перакладзеныя на англійскую, балгарскую, італьянскую, польскую, сербскую, харвацкую, чэшскую, французскую, іспанскую, японскую, кітайскую, нямецкую і іншыя мовы. Аўтар 500 навуковых і каля 600 публіцыстычных прац. Ліхачоў ўнёс значны ўклад у развіццё вывучэння старажытнарускай літаратуры і мастацтва. Кола навуковых інтарэсаў Ліхачова вельмі шырокае: ад вывучэння іканапісу да аналізу турэмнага побыту зняволеных. На працягу ўсіх гадоў сваёй дзейнасці з'яўляўся актыўным абаронцам культуры, прапагандыстам маральнасці і духоўнасці. Прымаў непасрэдны ўдзел у захаванні і рэстаўрацыі розных культурных аб'ектаў Санкт-Пецярбурга і прыгарадаў.