Дрозд-спявун

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дрозд-спявун (Turdus philomelos) — невялікая пеўчая птушка з сямейства драздовых, жыве ў Еўропе, Малой Азіі і Сібіры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня яго цела - 210-250 мм, крыла - 113-122 мм, размах крылаў - 340-390 мм, маса - 55-100 г. Верх галавы, спіны і хваста шакаладна-карычневы, шараваты. Жывот белы, крыху вохрысты па баках. Грудзі жаўтлявыя, як і жывот з выразнымі цёмна бурымі стракацінамі. Падкрылле рудаватае. Палавы і сезонны дымарфізм адсутнічае. Маладыя пафарбаваны больш страката і цьмяна. Арэал характарызуе дразда-спявуна як паўночную птушку. Ён актыўна засяляе паўночныя вобласці Скандынаўскага паўвострава, і шматлікі ва Усходнееўрапейскай лесатундры, пранікаючы нават у тундру. Дрозд-спявун актыўна рассяляліся на ўсход. Але ён адсутнічае ў Паўднёвай Еўропе, на астравах Міжземнага мора, хоць там прысутнічаюць прыдатныя для драздоў-спявуноў біятопы.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]