З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ду́днік лясны, заячы кроп, ствольнік [3] (Angelica sylvestris ) — від кветкавых раслін з роду Дуднік (Angelica ) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae ). Тыпавы від роду.
Дуднік лясны, дзягель[4] , відомец, дзягіль, дзегіл, заячы кроп[5] , дзягель лесавы[6] [7] [8] [9] , блёкат, кудравы дзягіль, ствольнік[6] .
Двухгадовая[3] травяністая расліна вышынёй да 2 м. Сцябло тоўстае, прамастойнае, полае ўнутры, галінастае ў верхняй частцы. Лісце двойчы і тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце з мехападобнай похвай, на чаранках. Кветкі белавата-ружовага колеру, у парасонавых суквеццях. Плод — віслаплоднік .
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Кветкі
Віда распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Азіі (Расія , Сірыя , Турцыя , Кітай і інш.) і Еўропы . Мезафіт , гіграфіт і эўтроф [10] . Ценевынослівая расліна. Расце на сырых і забалочаных лугах , берагах вадаёмаў, у лясах і на ўзлесках, асаковых і мохавых балотах , у прыбярэжных і пойменных хмызняках , на пустках, каля дарог. Цвіце чэрвені —ліпені .
Лекавая і меданосная расліна. Выкарыстоўваецца ў ежу ў якасці прыправы.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ З. Верас . Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік . — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса », Друкарня С. Бэкэра, 1924.
↑ а б Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑ Дудник лесной : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Дудник лесной : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)