Дуднік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дуброўнік
Angelica sylvestris 1.jpg
Дуднік лясны (Angelica sylvestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Angelica L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   29431
NCBI   40948
EOL   37292
GRIN   g:674
IPNI   39657-1

Дуднік[3] (Angélica) — род травяністых раслін з сямейства парасонавыя. Радзімай расліны лічаць поўнач Еўразіі.

У каранях многіх відаў змяшчаюцца кумарын і дубільныя рэчывы. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як лекавыя расліны, а таксама ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двугадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны, якія маюць стрыжневыя карані.

Сцябло дудчатае, 30—90 см даўжынёй.

Кветкі дробныя белыя, зелянява-жоўтыя або ружаватыя, сабраны ў складаныя парасоны, пялёсткі ланцэтападобныя або эліптычныя.

Плады пляскатыя са спінкі, з крылападобнымі краявымі рэбрамі, шырокакрылыя.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду растуць у Паўночным паўшар'і і Новай Зеландыі.

Расліны аддаюць перавагу лугам, рэдкалессям, палянам і ўзлескам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Напісанне Дуднік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.255