Дыяген Лаэрцкі
| Дыяген Лаэрцкі | |
| Διογένης ὁ Λαέρτιος | |
| Дата нараджэння: |
невядома |
|---|---|
| Дата смерці: |
невядома |
| Асноўныя інтарэсы: |
гісторыя філасофіі |
Дыяген Лаэрцкі (стар.-грэч. Διογένης ὁ Λαέρτιος) — познеантычны гісторык філасофіі.
Факты біяграфіі [правіць]
Ніякіх дадзеных пра асобу і біяграфію Дыягена Лаэрцкага не захавалася. Невядомыя нават даты яго жыцця; прыблізная біяграфічная датыроўка магчымая толькі на падставе яго сачыненняў і як мяркуема, паказвае на канец II - пачатак III ст. н. э. Вызначана толькі тое, што ён жыў пасля пісьменніка Секста Эмпірыка (II-III ст.), якога Дыяген згадвае, і да пісьменніка Стэфана Візантыйскага (VI ст.), які цытуе трактат Дыягена.
Гэтак жа загадкава і яго геаграфічнае паходжанне (магчыма, ён ураджэнец кілікійскага Лаэрта). Нельга выключыць, што мы маем справу не з рэальным імем, а з псеўданімам, запазычаным з гамераўскага эпасу: і грэч. διογενής (народжаны ад Зеўса), і стар.-грэч. Λᾱερτιάδης (сын Лаэрта) — эпітэты Адысея.