Дыярэя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыярэя
МКХ-10 A09.09., K59.159.1
МКХ-9 787.91787.91
DiseasesDB 3742 3742
eMedicine ped/583  ped/583 
MeSH D003967 D003967
Тыпы калу. Дыярэя характарызуецца шостым і сёмым тыпамі.

Дыярэ́я (грэч.: δια + ρέω — праз + цекчы, народная назва — Панос) — абязводжванне(англ.) бел. і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз(англ.) бел., брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць(англ.) бел. і ваніты[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]