Дэмі Мур
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дэмі Мур Demi Moore |
|
| Мур у 2009 годзе | |
| Імя пры нараджэнні: | Дэметрыя Джын Гайнс |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 11 лістапада 1962 (49 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Розуэл, Нью-Мексіка ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1981 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 0000193 |
Дэмі Мур (англ.: Demi Moore; народжаная Дэметра Джын Гайнс (анг. Demetria Gene Guynes), у цяперашні час Дэмі Кучэр; 11 лістапада 1962, Розуэл, штат Нью-Мексіка, ЗША) — амерыканская актрыса. Пасля некалькіх малаважных роляў у кіно, а таксама здымак ў тэлесерыяле «Галоўны шпіталь» у 1982-1983 гадах, яна дасягнула вялікіх поспехаў у фільмах «Агні святога Эльма» (1985), а ў пачатку 1990-х гадоў стала адной з самых высокааплатных актрыс у Галівудзе, зняўшыся ў фільмах «Прывід» (1990), «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Непрыстойныя прапановы» (1993) і «Выкрыццё» (1994).