Ежы Шаняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ежы Шаняўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 лютага 1886(1886-02-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1970(1970-03-16)[1][2] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў польская
Узнагароды
залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ежы Шаняўcкі (польск.: Jerzy Szaniawski; 10 лютага 1886, Загрынак, Мазавецкае ваяводства — 16 сакавіка 1970, Варшава) — польскі драматург і фельетаніст, член Польскай акадэміі літаратуры. Вядомасць яму прынёс цыкл апавяданняў пра прафесара Тутку.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Будучы пісьменнік нарадзіўся ў Загрынку (Мазавецкае ваяводства, Польшча) ў сям’і землеўласніка-інтэлігента. У доме Шаняўскіх бывалі многія пісьменнікі, у тым ліку Марыя Канапніцкая. Пасля заканчэння Варшаўскай гімназіі Ежы Шаняўскі вырашыў вывучаць прыродазнаўчыя навукі і выправіўся ў Лазану, каб паступіць у Сельскагаспадарчы інстытут. Праз некаторы час вярнуўся ў бацькоўскі маёнтак, дзе жыў адасоблена, пазбягаючы кантактаў з людзьмі.

Шаняўскі дэбютаваў на старонках «Варшаўскага кур’ера» ў 1912 годзе. Праз пяць гадоў яго п'еса «Мурын» (Murzyn, 1917) была пастаўленая на сцэне Польскага тэатра. Спектакль меў поспех і прынёс аўтару папулярнасць. У найбліжэйшыя гады Шаняўскі напісаў яшчэ шэраг п’ес — «Папяровы каханак» (Papierowy kochanek, 1920), «Ветрагон» (Lekkoduch, 1923), «Птах» (Ptak, 1923), а ў 1924 годзе напісаў свой адзіны раман — «Каханне і важныя рэчы» (Miłość i rzeczy poważne).

У час Другой сусветнай вайны Шаняўскі пераехаў у Варшаву і ўзяў удзел у руху Супраціву. У 1944 годзе быў арыштаваны, пасля вызвалення пераехаў у Кракаў, дзе напісаў п’есу «Два тэатры» (Dwa teatry, 1946), а таксама цыкл апавяданняў пра прафесара Тутку. Аднак пасля таго як Шаняўскі адмовіўся пісаць у рэчышчы сацыялістычнага рэалізму, які быў афіцыйна прызнаны асноўным мастацкім метадам у 1949 годзе, пісьменніку да 1955 года не дазвалялася друкавацца.

У 1950 годзе Шаняўскі вярнуўся ў бацькоўскі маёнтак і заняўся яго ўзнаўленнем. У пачатку адлігі, у 1955 годзе, Саюз польскіх пісьменнікаў арганізаваў маштабнае святкаванне юбілею Шаняўскага; у тым жа годзе пісьменнік атрымаў Камандорскі крыж Ордэна адраджэння Польшчы. Аднак асноўныя творы Шаняўскага на гэты момант ужо былі напісаныя, і новыя яго п’есы — «Лучнікі» (Łuczniczki, 1959), «Дзевяць гадоў» (Dziewięc lat, 1960) — хаця і мелі пэўны поспех, аднак былі значна слабейшыя за ранейшыя творы драматурга.

Памёр Ежы Шаняўскі 16 сакавіка 1970 года ў Варшаве. У 1977 годзе згарэў маёнтак пісьменніка ў Загрынку, падчас якога загінулі не толькі самі падпальнікі (два п’яныя мужчыны), але і архіў пісьменніка, у якім захоўвалася, згодна са згадкамі сучаснікаў, 77 драм, з якіх выдадзеныя былі толькі 30.

Зноскі

  1. а б Jerzy Szaniawski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jerzy Szaniawski // e-teatr.pl — 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]