Еўдакім Дзянісавіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўдакім Дзянісавіч Волкаў
Дата нараджэння 9 сакавіка 1922(1922-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1943(1943-10-15) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Еўдакім Дзянісавіч Волкаў (19221943) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Еўдакім Волкаў нарадзіўся 9 сакавіка 1922 года ў вёсцы Кароткае (цяпер Почэпскага раёна Бранскай вобласці) у сям’і селяніна. У 1933 годзе разам з сям’ёй пераехаў на хутар Нова-Пехаўскі Тбіліскага раёна Краснадарскага краю. Скончыў сярэднюю школу-сямігодку. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча і быў накіраваны на фронт. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, Сеўскайй аперацыі, Курскай бітве і бітве за Дняпро. Да кастрычніка 1943 года старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў камандаваў мінамётнай ротай 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1].

Рота Волкава адбіла дзве варожыя атакі на заходнім беразе ракі Сож. У баі Волкаў асабіста знішчыў 10 варожых салдат і афіцэраў. Падчас фарсіравання Дняпра рота сваім агнём падтрымала дэсантны батальён, пасадзейнічаўшы яму ў захопе плацдарма. 15 кастрычніка 1943 года Волкаў загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Еўдакім Воўкаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу». У гонар Волкава названы вуліцы ў Лоеве і вёсцы Нова-Пехоўскае Краснадарскага краю[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.