Еўрапейская кінапрэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрапейская кінапрэмія
англ.: European Film Awards
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва англ.: European Film Awards
Краіна  Еўропа
Тып штогадовая ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d]
Кім уручаецца Еўрапейская кінаакадэмія
Дата заснавання 1988
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 1988
Колькасць 35
Сайт europeanfilmawards.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з'яўляецца Найлепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.

Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.

Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.

Працэдура ўзнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (будзь то на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях.[1] Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.

Права на ўдзел[правіць | правіць зыходнік]

Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.

Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы:

Еўрапейскія элементы Вага
Творчая група
Рэжысёр 3
Сцэнарыст 3
Кампазітар 1
Выканаўчая група
Першая роля 3
Другая роля 2
Трэцяя роля 1
Тэхнічная група
Аператар 1
Гукааператар 1
Мантажор 1
Мастак 1
Студыя або месца здымкаў  1
Месца, дзе адбываўся пост-прадакшн  1

Спіс цырымоній[правіць | правіць зыходнік]

Год Дата Горад
1 1988 26 лістапада 1988 Заходні Берлін
2 1989 25 лістапада 1989 Францыя Парыж
3 1990 2 снежня 1990 Вялікабрытанія Глазга
4 1991 1 снежня 1991 Германія Патсдам
5 1992 25 лістапада 1992 Германія Патсдам
6 1993 4 снежня 1993 Германія Патсдам
7 1994 27 лістапада 1994 Германія Берлін
8 1995 12 лістапада 1995 Германія Берлін
9 1996 8 лістапада 1996 Германія Берлін
10 1997 7 снежня 1997 Германія Берлін
11 1998 4 снежня 1998 Вялікабрытанія Лондан
12 1999 4 снежня 1999 Германія Берлін
13 2000 2 снежня 2000 Францыя Парыж
14 2001 1 снежня 2001 Германія Берлін
15 2002 7 снежня 2002 Італія Рым
16 2003 6 снежня 2003 Германія Берлін
17 2004 11 снежня 2004 Іспанія Барселона
18 2005 3 снежня 2005 Германія Берлін
19 2006 2 снежня 2006 Польшча Варшава
20 2007 1 снежня 2007 Германія Берлін
21 2008 6 снежня 2008 Данія Капенгаген
22 2009 12 снежня 2009 Германія Бохум
23 2010 4 снежня 2010 Эстонія Талін
24 2011 3 снежня 2011 Германія Берлін
25 2012 1 снежня 2012 Мальта Валета
26 2013 7 снежня 2013 Германія Берлін
27 2014 13 снежня 2014 Латвія Рыга
28 2015 12 снежня 2015 Германія Берлін
29 2016 10 снежня 2016 Польшча Уроцлаў[2]
30 2017 9 снежня 2017 Германія Берлін
31 2018 15 снежня 2018 Іспанія Севілья[3]
32 2019 7 снежня 2019 Германія Берлін
33 2020 12 снежня 2020 анлайн
34 2021 11 снежня 2021 Германія Берлін
35 2022 10 снежня 2022 Ісландыя Рэйк’явік
36 2023 9 снежня 2023 Германія Берлін

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Найлепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).

Сучасныя намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.[4]

Катэгорыя Англійская назва катэгорыі У якія гады ўручалася
Найлепшы еўрапейскі фільм European Film з 1988
Найлепшая еўрапейская камедыя European Comedy з 2013
Еўрапейскае адкрыццё – Прыз ФІПРЭСІ European Discovery — Prix FIPRESCI з 1988
Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм European Documentary з 1989
Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм European Animated Feature Film з 2009
Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм European Short Film з 1998
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр European Director з 1988-1989, з 2001
Найлепшая еўрапейская актрыса European Actress 1988-1993, з 1996
Найлепшы еўрапейскі акцёр European Actor 1988-1993, з 1996
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст European Screenwriter 1988-1992, з 1996
Найлепшы еўрапейскі аператар European Cinematographer – Prix Carlo Di Palma 1989-1992, з 1997
Найлепшы еўрапейскі мантажор European Editor 1991-1992, 2005, з 2010
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык European Production Designer 1988, 1990-1992, 2005, з 2010
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах European Costume Designer 1990-1991, 2007-2009, з 2013
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму European Hair & Make-up Artist з 2016
Найлепшы еўрапейскі кампазітар European Composer 1988-1992, з 2004
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр European Sound Designer 2007-2009, з 2013
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні European Film Academy Lifetime Achievement Award з 1988
Прэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе European Achievement in World Cinema з 1997
Найлепшы еўрапейскі фільм сумеснай вытворчасці European Co-Production Award — Prix EURIMAGES з 2007
Прыз глядацкіх сімпатый – Найлепшы еўрапейскі фільм People’s Choice Award for Best European Film з 1997
Еўрапейская кінапрэмія – Прыз маладых гледачоў European Film Academy Young Audience Award з 2013

Ранейшыя намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыя Англійская назва катэгорыі У якія гады ўручалася
Найлепшы еўрапейскі акцёр другога плана Award for an artistic contribution 1988, 1990-1992
Найлепшая еўрапейская актрыса другога плана Award for an artistic contribution 1988, 1990-1992
Найлепшы нееўрапейскі фільм Non-European Film — Prix Screen International 1996-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Jameson People’s Choice Award — Best European Director 1997-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшая еўрапейская актрыса Jameson People’s Choice Award — Best European Actress 1997-2005
Прыз глядацкіх сімпатый — Найлепшы еўрапейскі акцёр Jameson People’s Choice Award — Best European Actor 1997-2005

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Feature Films(недаступная спасылка). European Film Academy. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 6 June 2011.
  2. European Film Awards 2016 Go to Wroclaw
  3. European Film Awards 2018 Go to Seville
  4. European Film Awards, Award Categories Архівавана 19 верасня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]