Жак Франсуа Бландэль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Жак Франсуа Бландэль (фр.: Jacques-François Blondel, 8 студзеня 1705, Руан — 9 студзеня 1774, Парыж) — французскі архітэктар і тэарэтык мастацтва і архітэктуры. Унук архітэктара Франсуа Бландэля.
Ён быў адным з найважнейшых выкладчыкаў архітэктуры Францыі 18 стагоддзі. Ён стварыў школу мастацтваў (Ecole des Arts), дзе з 1740 года выкладаў курс архітэктуры. Да яго вучняў адносяцца Эцьен-Луі Буле, Жан-Франсуа Шальгрэн, Клод-Нікаля Леду, Уільям Чамберс і Ж.-Б. Вален-Дэламот.
У 1755 годзе Бландэль стаў членам акадэміі архітэктараў (Academie d’architectes) і прыдворным архітэктарам караля Людовіка XV.
Бландэль лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснага гарадскога планавання. Ён вынайшаў формулу кроку для разліку прыступак.
Творчасць[правіць]
- Абет у Страсбурзе
- замак Вендэўр, Нармандыя
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак Франсуа Бландэль- Працы Бландэля