Уільям Чамберс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Чамберс
William Chambers
Фатаграфія
Дата нараджэння:

23.10.1723

Месца нараджэння:

Гётэбарг

Дата смерці:

8.3.1796

Месца смерці:

Лондан

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Лондан

Commons-logo.svg Уільям Чамберс на Вікісховішчы

Уільям Чамберс (англ. Sir William Chambers, 23 кастрычніка 1723 г. Гётэбарг — пам. 8 сакавіка 1796 г. Лондан) — шатландскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму ў архітэктуры.

У.Чамберс нарадзіўся ў сям'і гандляроў, якая перасялілася ў яго дзяцінстве ў Іаркшыр. З 1740 года знаходзіцца пры Шведскай Ост-Індскай кампаніі. Здзяйсняе паездкі на Усход, пры гэтым вывучае ў Кітаі мясцовае дойлідства і планіроўку садоў і паркаў.

Пасля вяртання ў Еўропу Чамберс наведвае ў 1749 годзе парыжскую Школу мастацтваў, дзе вучыцца ў Жака-Франсуа Бландэля. Наступныя 5 гадоў ён праводзіць у Рыме, вывучае антычнае мастацтва і школы Рэнесансу. У 1755 ён прыязджае ў Англію. У наступныя гады У. Чамберс (нароўні з Робертам Адамам) быў найбуйнейшым лонданскім дойлідам, асабістым архітэктарам Аўгусты Саксен-Гоцкай, прынцэсы Уэльскай. Яна пашырыла Каралеўскія батанічныя сады ў К'ю, дзе Чамберс пабудаваў шэраг збудаванняў (Вялікую пагаду і іншыя). У 1776—96 гг. узвёў новы будынак Сомерсет-хауса ў Лондане.

З 1768 года Чамберс — член Каралеўскай акадэміі мастацтваў, займаў таксама пасаду каралеўскага генерал-інтэнданта па будаўніцтве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Summerson, John (1970). Architecture in Britain, 1530 to 1830. Pelican History of Art. Harmondsworth: Penguin Books. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]