Жан-Батыст дэ ла Саль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Батыст дэ ла Саль
фр.: Jean-Baptiste de La Salle
Дата нараджэння 30 красавіка 1651(1651-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1719(1719-04-07)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 7 красавіка[4]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Батыст дэ ла Саль (30 кастрычніка 1651, Рэймс, Францыя7 кастрычніка 1719, Руан) — каталіцкі святы і святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1678 годзе стаў святаром, а ўжо праз год заснаваў у родным горадзе бясплатную школу для хлопчыкаў з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Праз нейкі час святы адмовіўся ад пасады каноніка, якая давала пэўны даход, раздаў сваю маёмасць бедным і заснаваў законную супольнасць Братоў Хрысціянскіх Школаў.

Дзякуючы іх дзейнасці быў закладзены пачатак існавання базавай школы ў Францыі, заснаваныя нядзельныя школы для працуючай моладзі, рэальныя вучэльні і настаўніцкія семінарыі.

Памёр 7 красавіка 1719 года, пакінуўшы пасля сябе шматлікія духоўныя і педагагічныя працы. У наш час заснаваная ім супольнасць з’яўляецца адной з найбольшых у свеце. Святы Жан Батыст лічыцца апекуном хрысціянскага навучання, настаўнікаў і выхавацеляў[5].

Зноскі

  1. а б Saint Jean-Baptiste de La Salle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean-Baptiste de La Salle // ODIS — 2003.
  3. https://ciencia.lasalle.edu.co/cgi/viewcontent.cgi?article=2270&context=ruls
  4. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 25.
  5. Святы Жан Батыст Сальскі, святар