Журжава (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыгарад
Журжава
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Журжава на карце Беларусі ±
Журжава (Віцебск) (Беларусь)
Журжава (Віцебск)
Журжава (Віцебск) (Віцебская вобласць)
Журжава (Віцебск)

Жу́ржава (трансліт.: Žuržava, руск.: Журжево) — прыгарад Віцебска. Цяпер у межах горада і выцягнуты ўздоўж вул. Гагарына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX ст. маёнтак Журжава Бабініцкай воласці Віцебскага павета належаў двараніну Э. Самовічу. У маёнтку 2 двары, 22 жыхары.

У 19241931 гг. і з 1937 г. цэнтр Ялагаўскага сельсавета[1]. У 19541967 гг. вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскага раёна. 29 лістапада 1967 года вёска Журжава ўключана ў гарадскую рысу Віцебска[2].

У 19461995 гг. за 2,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіўся аэрадром ваенна-транспартнай авіяцыі «Віцебск-Паўночны». Зараз у раёне аэрадрома знаходзіцца асноўная пляцоўка свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».

Зноскі

  1. Жыжнеўская, Н. В. Віцебскі раён / Н. В. Жыжнеўская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 335.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 406, [1] с., [14] л. ил. — ISBN 5-85700-004-1.