Себяхі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Себяхі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Себяхі на карце Беларусі ±
Себяхі (Беларусь)
Себяхі
Себяхі (Віцебская вобласць)
Себяхі

Себяхі (руск.: Себяхи) — частка горада (раён) на паўночным усходзе Віцебска ў Кастрычніцкім раёне. Былая вёска, увайшла ў склад горада ў 1967 годзе. Раён вуліц 1-5-й Палярных, 1-8-й Саўгасных. Пераважная забудова — прыватныя аднапавярховыя дамы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX стагоддзя тры вёскі (Сябяхі 1-е, 2-е і 3-е) Бабініцкай воласці Віцебскага павета агульнай колькасцю насельніцтва 85 чалавек (у 8 дварах).

Пасля вяртання ў 1924 годзе ў склад БССР і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, Себяхі ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага (паўднёвага) раёна Віцебскай акругі. Цэнтр — в. Елагі.

Да 1941 года было 57 двароў і 228 жыхароў. У кастрычніку 1943 года вёска была цалкам спалена нацыстамі, забіта 37 жыхароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1