Жэлю Жэлеў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жэлю Жэлеў

Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.

Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 год (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).


[правіць] Біяграфія

Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяло Весялінава, Вобласць шумен. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 г. скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».

Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 г. быў прыняты ў БКП.

У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 абараніў кандыдацкую, а ў 1988 — доктарскую дысертацыі.

У 1975 паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.

У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.

Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах