Жэрэмі Нжытап

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Жэрэмі Нжытап
Geremi Njitap.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 снежня 1978
Бафусам
Грамадзянства Камерун
Рост 180
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб
Кар'ера
Клубная кар'ера*

Расынг Бафусам
Сера Партэньё
Генчлербірлігі
Рэал Мадрыд
Мідлзбра (арэнда)
Чэлсі
Ньюкасл Юнайтэд
Анкарагюджу
Ларыса

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.


Спартыўныя ўзнагароды

Шаблон:АІ-спорт

Алімпійскія гульні
Золата Сідней-2000 футбол
Кубкі афрыканскіх нацый
Золата Малі-2000
Золата Гана/Нігерыя-2002
Срэбра Гана-2008
Кубкі Канфедэрацый
Срэбра Францыя-2003

Жэрэмі Сорэле Нжытап Фотса (англ.: Geremi Sorele Njitap Fotso; 20 снежня 1978, Бафусам, Камерун) — футбаліст зборнай Камеруну. Можа гуляць як на пазіцыі паўабаронцы, так і на пазіцыі абаронцы. З'яўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар'еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камерунскага чэмпіянату «Расынг Бафусам».

У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сера Партэннё».

У 1997 годзе пераехаў у Турцыю, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сезоны.

З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.

Сезон 20022003 гадоў, на правах арэнды, правёў у англійскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сезон, адыграўшы 33 гульні і забіўшы 7 галоў.

У ліпені 2003 года за 6,9 млн фунтаў быў набыты клубам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сезоны. У складзе каманды выйграваў:

Пры трэнеры Клаўдзіа Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жазэ Маўрынью прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Ферэйра.

У ліпені 2007 года, на правах вольнага агента, склаў трох летні кантракт з клубам «Ньюкасл Юнайтэд».

За зборную Камеруну гуляе з 1996 года. Удзельнік Чэмпіянату свету 2002 года. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 года. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацый 2000 і 2002 гадоў. У 2008 года стаў срэбным прызёрам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]