Замак Бехінэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак Бехінэ
Zámek Bechyně
Від на замак
Від на замак
49°17′29,36″ пн. ш. 14°28′05,20″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Горад Бехінэ
Архітэктурны стыль Архітэктура Адраджэння
Архітэктар Бальдасарэ Магі
Заснавальнік Пршэмысл Отакар II
Дата заснавання 1268
Сайт panstvi-bechyne.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Бехінэ (чэшск.: Zámek Bechyně) — рэнесансны замак у горадзе Бехінэ ў раёне Табар Паўднёвачэшскага края, заснаваны ў XIII стагоддзі і перабудаваны ў XVI стагоддзі Пятром Вокам з Рожмберка ў стылі архітэктуры Адраджэння.

Від зверху.
Замак Бехінэ.

Рэнесанснаму замку Бехінэ папярэднічала сярэднявечная крэпасць, дакладны час узвядзення якой невядомы. Пра Бехінскую царкоўную правінцыю згадвае ў сваёй хроніцы яшчэ Казьма Пражскі (пам. 1125), аднак больш падрабязна гісторыя Бехінэ прасочваецца толькі з сярэдзіны XII стагоддзя, калі замка напэўна яшчэ не існавала.

Замак быў закладзены пры каралі Пржэмысле Отакары II, якія ўмацоўваў сваю ўладу на поўдні Чэхіі пасродкам заснавання шэрагу абарончых збудаванняў. У 1268 годзе кароль загадаў узвесці на гары Бехінэ замак, які павінен быў стаць яго апорным пунктам у супрацьстаянні з паўднёвачэшскім феадальным родам Віткавічаў. Аднак пасля смерці Пржэмысла Отакара II у 1278 годзе палітычны ўплыў караля на поўдні Чэхіі аслаб, а моц Віткавічаў (і асабліва іх галіны паноў з Рожмберка) істотна ўзрос.

У 1340 годзе кароль Ян Люксембургскі перадаў Бехінскае панства панам са Штэрнберка[1][2]. У 1398 годзе ўладальнікам панства і замка стаў мараўскі маркграф Ёшт Люксембургскі[2], ад якога ў 1405 годзе яны перайшлі ў валоданне Геральта з Кунштата[2]. У 1415 годзе[2] панства і замак сталі ўласнасцю Індржыха Лефла з Лажанаў. З тых часоў род Індржыха Лефла з Лажанаў насіў імя Бехіневы з Лажанаў. Індржых Лефл быў адным з першых прыхільнікаў вучэння Яна Гуса, аднак пазней перайшоў на бок караля Жыгімонта Люксембургскага.

Падчас гусіцкіх войнаў Бехінэ ў 1422 годзе было захоплена і спалена войскамі табарыцкага гетмана Яна Гвезды з Віцеміліцаў, аднак гетману Здзіславу з Гартвікава ўдалося абараніць замак. У 1428 годзе горад і замак былі ўзяты іншым табарыцкім гетманам — Пракопам Голым. У тым годзе ў баях за Бехінэ загінуў брат Яна Жыжкі Яраслаў з Троцнава.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]