Этыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Этыка (грэч. ἠθικόν, ад стараж.-грэч. ἦθος — этас, «нораў, звычай») — філасофскае даследванне сутнасці, мэт і прычын маралі і маральнасці.
Асноўныя праблемы этыкі:
- Праблема крытэрыяў дабра і зла
- Праблема сэнсу жыцця і прызначэння чалавека
- Праблема справядлівасці
- Праблема належнага.
Тэрмін ўпершыню ўжыты Арыстоцелем як абазначэнне асаблівай галіны даследвання «практычнай» філасофіі, якая спрабуе адказаць на пытанне: што мы павінны рабіць? Асноўнай мэтай этыкі Арыстоцель называў шчасце — дзейнасць душы ў паўнаце дабрачыннасці, г.зн. самарэалізацыі. Самарэалізацыя чалавека — гэта разумныя ўчынкі, якія пазбягаюць скрайнасцей і трымаюцца залатой сярэдзіны. Таму асноўная дабрачыннасць — гэта ўмеранасць і разважлівасць.
| Гэта пачатак артыкула па філасофіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |