Казялец паўзучы
| Казялец паўзучы | ||||||||||||||
Казялец паўзучы |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Расліны |
|||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Казялец паўзучы |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Ranunculus repens L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Казяле́ц паўзу́чы (лац.: Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародах[1].
Змест |
[правіць] Біялагічнае апісанне
Казялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.[2] Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанае[3].
Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае[3].
Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр венчыка 2-3 см. Цветонос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік[3]. Цвіце з мая да жніўня.[2] Формула кветкі:
[4].
Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў.
Моцна ядавіты.[2]
[правіць] Арэал
Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.[2]
[правіць] Прымяненне
У народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.[2]
|
Кветкі казяльца паўзучага
|
||||||||||
Зноскі
- ↑ Даведнік травяністых раслін Маскоўскай вобласці(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Казялец паўзучы — Ranunculus repens L.: фатаграфія і апісанне
- ↑ Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
[правіць] Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 611. Ranunculus repens L. — Лютик ползучий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 226. — ISBN 9-87317-128-9
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
[правіць] Спасылкі
- Казялец паўзучы: інфармацыя на сайце GRIN
- Flora of NW Europe: Ranunculus repens
- Plants for a Future: Ranunculus repens
| Гэта пачатак артыкулу па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |